Главная » Статьи » Статьи, книги по истории Горецкой еврейской общины

Новая книга по истории Горок

Горацкая гiсторыя ў лёсах вядомых людзей

v.lifshic  "На скрыжаваннях горацкай гісторыі" – так называецца чарговая кніга гісторыка, пісьменніка і краязнаўца Уладзіміра Ліўшыца. Яна яшчэ раз упэўнівае нас у тым, што зараз для інфармацыі не існуе ніякіх межаў (нагадаем, што Уладзімір Маісеевіч ужо 14 гадоў жыве ў Ізраілі і, як бачым, працягвае плённа працаваць на ніве горацкай гісторыі). На старонках кнігі аўтар расказвае пра далёкае мінулае, сённяшнія дні і перспектывы развіцця нашага горада. Вядома ж, гэта не першае выданне аўтара пра гісторыю Горак.

2021 г.

Асаблівасцю кнігі можна лічыць тое, што гістарычныя падзеі як бы адлюстроўваюцца ў лёсах вядомых людзей – грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, вучоных, ваенных, пісьменнікаў, мастакоў, што нарадзіліся ў Горках і раёне ў той ці іншы час.

1984 г  1989 г.  2007 г.   1984

Наклад кнігі зусім невялікі (аўтар выдаваў яе за свае сродкі), але пры жаданні кожны з ёй можа пазнаёміцца. У Горках знайсці выданне можна ў акадэмічнай і раённай бібліятэцы, а таксама ў гістарычна-этнаграфічным музеі. Кніга таксама перададзена ў фонд абласной бібліятэкі і ў Нацыянальную бібліятэку.

Сведчанні пра мінулае Горак пастаянна папаўняюцца новымі фактамі, імёнамі, пра якія мы не ведалі раней, на тэрыторыі раёна і ў горадзе адбываюцца важныя падзеі, якія таксама ўжо становяцца нашай гісторыяй. Улічваючы гэтыя абставіны, аўтар вырашыў яшчэ раз звярнуцца да мінулага і сённяшняга дня свайго роднага горада і нагадаць пра гэта нам.

 

Категория: Статьи, книги по истории Горецкой еврейской общины | Добавил: lwm468071 (24.10.2021) | Автор: Влад E
Просмотров: 139 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar